Лукашэнка адмяніў абмежаванні на выплату пенсіі адной катэгорыі беларусаў
- 1.10.2025, 18:17
Гаворка пра дзяржаўных служачых.
Аляксандр Лукашэнка адмяніў абмежаванні на выплату пенсіі гэтай катэгорыі беларусаў.
Узурпатар 1 кастрычніка 2025 года падпісаў указ «Аб пенсійным забеспячэнні дзяржаўных грамадзянскіх служачых». Названым дакументам з 1 студзеня 2026 года прадугледжваецца адмена абмежавання на выплату пенсіі за выслугу гадоў для працуючых дзяржаўных грамадзянскіх служачых, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту.