«Тэрмінова едзь на АЗС і запраўляй поўны бак»
- 1.10.2025, 9:41
Жыхары расійскага Яраслаўля панікуюць з-за вялікага пажару на НПЗ.
Раніцай 1 кастрычніка жыхары расійскага Яраслаўля ўбачылі за акном агонь з тэрыторыі НПЗ і вялікі слуп чорнага дыму. Пры гэтым пакуль ніхто з мясцовых жыхароў не паведамляў пра гукі выбухаў або пра дроны, што праляталі над іх галовамі. Мясцовыя паблікі пры гэтым пачалі выкладваць у Сеціва пажар з тэрыторыі мясцовага НПЗ, паведамляе Dialog.UA.
У бок НПЗ едуць пажарныя машыны, а некаторыя мясцовыя каналы сцвярджаюць, што гэта не сапраўдны пажар, а ўсяго толькі вучэнні ў умовах, набліжаных да рэальнасці.
«Ярославнефтеоргсинтез» з'яўляецца найбуйнейшым НПЗ на поўначы Расіі. Завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе. НПЗ уваходзіць у склад кампаній «Роснефть» і «Газпром нефть».
Адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў цэнтральнай Расіі ўваходзіць у склад вертыкальна інтэграванай нафтавай кампаніі «Славнефть».
Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца аказанне паслуг па перапрацоўцы нафты. Профіль НПЗ — паліўна-масляны. Магутнасці прадпрыемства разлічаныя на перапрацоўку 15 млн тон нафты ў год.
Па аб'ёмах першаснай перапрацоўкі нафты займае 5-е месца сярод нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі. Сыравіна для завода паступае ў раён Яраслаўля па нафтаправодах Сургут – Полацк, Ніжні Ноўгарад – Яраслаўль, Уса – Ухта – Яраслаўль.