BE RU EN

Полацкія ўлады б'юць трывогу

  • 13.01.2025, 15:24

У прадпрыемстваў пачаліся праблемы.

У Полацку заявілі пра складаны фінансавы стан галоўных прадпрыемстваў, паведамляе "Еўрарадыё".

Праз гэта ў 2024 годзе "не ўдалося забяспечыць паскоранае развіццё прамысловага сектара рэгіёну". Размова аб "асноўных валаваўтваральных прадпрыемствах, дзель якіх у аб'ёмах вытворчасці прамысловай прадукцыі перавышае 48 адсоткаў". А вось "прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці" павялічылі аб'ёмы прамысловай вытворчасці і знаходзяць новыя рынку для сваёй прадукцыі.

На сесіі Полацкай “раённай рады дэпутатаў” старшыня райвыканкама Ігар Марковіч наракаў, што на вынікі эканомікі раёна ўплываюць “вонкавыя чыннікі і геапалітычныя праблемы”. Але пакуль удалося захаваць "стабільную абстаноўку".

Апошнія навіны