BE RU EN

У Менску 10-гадовая дзяўчынка выпала з сёмага паверха

  • 9.08.2024, 11:24

Яна загінула.

У Менску ў чацвер позна ўвечары загінула 10-гадовая дзяўчынка. Яна выпала з сёмага паверха.

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама, інфармацыя аб падзенні дзіцяці з вышыні паступіла ў міліцыю каля 22 гадзін.

«Супрацоўнікі ўстанавілі, што навучэнка пятага класа менскай школы спускалася па лесвіцы, каб праводзіць сябровак, якія гасцілі ў яе, і ў пад'ездзе на лесвічнай пляцоўцы сёмага паверха выпала з акна. Яно было закрытае, але шкленне не вытрымала вагі школьніцы і лопнула, калі яна абаперлася на яго», - распавялі ў ГУУС.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, спрабавалі рэанімаваць дзяўчынку, але яна памерла ад атрыманых траўм.

Апошнія навіны