BE RU EN

У РФ афіцыйна прызналі страту населеных пунктаў у Курскай вобласці

  • 12.08.2024, 16:04

Апублікаваная мапа.

У Расеі пацвердзілі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі ў Курскай вобласці. Украінскія войскі праніклі на глыбіню 12 кіламетраў і пашырылі фронт на 40 кіламетраў.

Такую заяву 12 жніўня зрабіў першы губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў падчас нарады з Уладзімірам Пуціным.

Смірноў паведаміў, што з рэгіёну ўжо эвакуяваная 121 тысяча чалавек, і яшчэ 180 тысяч плануецца эвакуяваць.

Акрамя таго, губернатар выказаў незадаволенасць тым, што ў Курскай вобласці дзейнічаюць дыверсійныя групы, якія выкарыстоўваюць расейскія дакументы.

Апошнія навіны