BE RU EN

Беларускія зенітчыкі паляцелі ў Расею

  • 12.08.2024, 15:08

На транспартным самалёце Іл-76МД.

Вайскоўцы ВПС і войскаў СПА адправіліся ў Расею на вучэнне, якое пройдзе на палігоне "Ашулук". Пра гэта паведаміла Мінабароны.

На транспартным самалёце Іл-76МД адправілася асноўная частка асабовага складу падраздзяленняў. Раней чыгуначным транспартам на расейскі палігон прыбыла тэхніка і вайскоўцы, якія яе суправаджаюць.

“Падчас вучэння, якое пройдзе на палігоне “Ашулук”, вайскоўцы падвысяць узровень зладжанасці падраздзяленняў, а таксама адпрацуюць новыя тактычныя прыёмы і спосабы вядзення супрацьпаветраных і паветраных баёў”, - паведамілі ў Мінабароны.

Падобныя вучэнні на "Ашулуку" праводзяцца не першы год.

Апошнія навіны