BE RU EN

«Траплянне ў палон расейскіх жаўнераў тэрміновай службы — занадта гучная гісторыя»

  • 12.08.2024, 15:04

Афіцэр УСУ расказаў, як у расейскай прапаганды выбілі важны козыр.

Намеснік камандзіра 3-й АШБР УСУ маёр Максім Жорын распавёў, што прарыў у Курскай вобласці дапаможа УСУ папоўніць абменны фонд салдатамі і афіцэрамі войска краіны-агрэсаркі. У паведамленні на сваім Tg-канале ён таксама зрабіў акцэнт на важнасці для РФ кадыраўцаў - байцоў падраздзялення "Ахмат".

Цяпер абмены адбываюцца рэдка, і для гэтага ёсць дзве прычыны: малая колькасць палонных расейцаў і тое, што РФ абыякавая да сваіх людзей. Але некаторыя катэгорыі - выключэнне з правіла.

“І гэтыя катэгорыі якраз і ёсць сярод налоўленых расейскіх бараноў. І нават тэрміновай службы РФ, відавочна давядзецца мяняць, таму што занадта гучная гісторыя атрымалася - зрабіць выгляд, што іх там не было, ужо не атрымаецца”, - напісаў Жорын.

Апошнія навіны