BE RU EN

Кіраўнікі Мінабароны Беларусі і РФ сустрэліся на фоне няўдач у Курскай вобласці

  • 12.08.2024, 14:01

Падрабязнасці сустрэчы хаваюцца.

Сустрэча кіраўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Расеі прайшла 12 жніўня на палях міжнароднага форуму "Армія-2024", паведамілі ў беларускім вайсковым ведамстве.

Міністр абароны Віктар Хрэнін абмеркаваў са сваім расейскім калегам Андрэем Белавусавым «бягучае ваенна-палітычнае становішча».

Іншых падрабязнасцяў размовы прэс-служба Мінабароны Беларусі не прыводзіць.

Адзначым, сустрэча адбываецца на фоне параз РФ у Курскай вобласці. Сам Лукашэнка прызнаў, што УСУ прасунуліся на 35 кіламетраў углыб РФ.

Апошнія навіны