BE RU EN

Колькі трэба зарабляць беларусу, каб набыць «аднапакаёўку» побач з метро ў Менску?

  • 12.08.2024, 10:23

Экспэрт паказала рэальныя разлічэнні.

Беларуская экспэртка ў галіне нерухомай маёмасці Наталля Літоўская паказала на рэальным прыкладзе, колькі трэба беларусам зарабляць, каб купіць аднапакаёвую кватэру ў Менску, ды яшчэ і побач з метро. Усё пачалося з пытання падпісчыка, піша telegraf.news.

“Самотны чалавек, ашчадку - 10 тысяч даляраў. На чарзе не стаіць. Жадаў бы «хоць якую» кватэру ля метро. Маўляў, рукі з правільнага месца, змагу ўладкавацца. Які заробак трэба мець, каб развязаць гэтае пытанне?”, - апісала Наталля Літоўская просьбу аднаго з падпісчыкаў дапамагчы з разлікамі неабходнага заробку для набыцця кватэры ў Менску.

Паводле ейных слоў, пры такім раскладзе кватэры будуць каштаваць у раёне 50 тысяч даляраў. Для прыкладу яна падала другаснае жыллё з раздзельным санвузлом і "вялікай" кухняй недалёка ад метро Міхалова.

“Увогуле, нашаму самотнаму чалавеку трэба недзе дабраць 40 тысяч даляраў. Або 128 тысяч рублёў. Па крэдыт ідзём у дзяржбанк. Тамака ёсць крэдыт на другаснае жыллё на 20 гадоў пад 15% гадавых. Прыбытак павінен быць больш за 3 050 рублёў”, - адказала экспэртка, аднак зрабіла агаворку, што крэдытны калькулятар на сайце банка не дае гарантыі атрымання крэдыту.

“Але давайце шчыра - крэдытны калькулятар лічыць “упрытык”. І ў рэальнасці банк гэтую суму пры заробку 3051 рубель, хутчэй за ўсё, не дасць. Банку трэба будзе паказаць хаця б 3500 чыстымі, і яшчэ прывесці паручыцеля з выдатным даходам”, - падагульніла Наталля Літоўская.

Паводле ейных слоў, лепш бы кандыдату на куплю кватэры стаяць у чарзе "хоць у аддаленым ад М5нска райцэнтры". Бо гэта дало б яму права на атрыманне крэдыту пад 12,5%. Нават на куплю жылля ў сталіцы.

У выніку, беларус мог бы прэтэндаваць на максімальны аплату за крэдыт бзесьці 1 869 BYN, а не 2 136. “І заробку 3050 рублёў ставала б для банка (хоць паручыцеля ўсё адно давялося б прывесці)”, - удакладніла Наталля Літоўская.

Апошнія навіны