BE RU EN

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў стральбе з пісталета стаў героем мэмаў

  • 1.08.2024, 16:14

Ён выступаў без спецыяльных акуляраў, навушнікаў і трымаў руку ў кішэні.

У сеціве абмяркоўваюць 51-гадовага турэцкага стрэлка Юсуфа Дзікеча, які выступіў на Алімпіядзе без спецыяльнай экіпіроўкі і разам з 24-гадовай Сеўвал Тархан заваяваў сярэбраны медаль у стральбе з пнеўматычнага пісталета з дзесяці метраў.

У адрозненне ад іншых спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтве, Дзікеч не адзеў спецыяльныя акуляры, якія дазваляюць пазбегнуць блікаў, а таксама шумапрыглушальныя навушнікі. Акрамя таго, пры стральбе ён нязмушана трымаў вольную руку ў кішэні.

У сеціве з'явілася шмат мэмаў з турэцкім стралком.

Апошнія навіны