BE RU EN

У Беларусь забаранілі ўвозіць расейскія пельмені

  • 24.07.2024, 16:38

У іх знайшлі небяспечныя бактэрыі.

У Беларусь забаранілі ўвозіць і прадаваць пельмені з курыным філе «Белабокі» расейскай вытворчасці. У іх знайшлі небяспечныя бактэрыі, паведамляе Дзяржстандарт.

Пельмені «Белабокі» вытворчасці ТАА «Ларнета» (Расея, г. Дзяржынск) трапілі ў рэестр небяспечнай харчовай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза.

Спецыялістаў не задаволілі мікрабіялагічныя паказчыкі: у 25 г прадукту выяўлены недапушчальныя патагенныя мікраарганізмы роду Salmonella.

Увоз і продаж пельменяў у Беларусі забаронены.

Апошнія навіны