BE RU EN

У Расеі спынілі зборку беларускіх аўтобусаў

  • 24.07.2024, 15:34

Праз новыя правілы утыльзбору.

У Краснадарскім краі прыпынілі зборку беларускіх аўтобусаў і электробусаў, пішуць «Ведомости». Інвестпраект паставіла на паўзу кампанія «Дылерскі цэнтр Поўдзень», вядомая як афіцыйны пастаўшчык пасажырскай, грузавой і спецыяльнай тэхнікі Менскага аўтамабільнага завода, «Белаўтамаза» і «Белкамунмаша».

Сам інвестар называе прычынай замарожвання праекта змены ў пастанову ўрада «Аб утылізацыйным зборы». Дакумент павысіў каэфіцыент разліку гэтага збору для транспарту, які выпускаецца ў абарачэнне ў Расеі.

Расейскае Мінпрам прызнала, што новыя патрабаванні да разліку утыльзбору робяць запланаваныя да выпуску аўтобусы і электробусы неканкурэнтаздольнымі ў дачыненні «да існых вытворцаў з прычыны высокага сабекошту».

Апошнія навіны