Сырскі параўнаў страты Украіны і Расеі ў вайне
- 24.07.2024, 11:00
Гетман УСУ агучыў лічбы для брытанскага выдання The Guardian.
Страты Расіі ў вайне супраць Украіны ўтрая перавышаюць украінскія. Аб гэтым у інтэрв'ю для The Guardian заявіў гетман Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі.
Ён распавёў, што страты Крамля ўтрая перавышаюць страты Украіны, а на некаторых кірунках - нават больш.
"Іх колькасць загінулых намнога большая", - падкрэсліў ён.
У лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з 2022 года загінула 31000 украінскіх вайскоўцаў. Аднак Сырскі адмовіўся пракаментаваць гэтую лічбу. Ён падкрэсліў, што страты з'яўляюцца "адчувальнай" тэмай, якую можа выкарыстоўваць Масква.