BE RU EN

У менскім аэрапорце закрылі адну з аўтастаянак

  • 18.07.2024, 18:41

Яе тэрыторыю перадалі пад будаўнічую пляцоўку.

У Нацыянальным аэрапорце Менск часова закрылі для аўто аўтастаянку Р3. Яе тэрыторыю перадалі пад будаўнічую пляцоўку, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

Размова ідзе аб праекце «Часовая плоскасная аўтамабільная стаянка на прылеглай тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Менск», будоўля якой пачалася ўжо.

У аэрапорце папярэдзілі, што арганізавана рэзервовая зона аўтастаянкі Р3 для размяшчэння аўтамабіляў.

Прадстаўнікі аэравакзала таксама звярнулі ўвагу, што ў сувязі з сезонным павелічэннем нагрузкі на аўтастаянкі колькасць свабодных месцаў абмежаваная або месцы і зусім могуць адсутнічаць.

Таму яны просяць загадзя спланаваць спосаб прыбыцця ў аэрапорт. Аэрапорт не гарантуе стаяначных месцаў для аўто з прычыны іх абмежаванай колькасці.

Апошнія навіны