BE RU EN

Лівень у Менску стаў наймацнейшым за ўсю гісторыю назіранняў

  • 18.07.2024, 17:20

На праспекце Незалежнасці сёння выпала 88 мм ападкаў.

Лівень, які прайшоў у многіх раёнах Менска 18 ліпеня, магчыма, быў самым магутным за ўсю гісторыю назіранняў.

Паводле звестак Белгідрамета, на метэастанцыі на пр. Незалежнасці выпала 88 мм, а на метэастанцыі Уручча — 51 мм.

1 мм пласта ападкаў = 1 літру вады на 1 кв. метр паверхні, нагадвае nadvorie. Калі звесткі дакладныя, то лівень сапраўды мог пабіць рэкорд.

Апошнія навіны