BE RU EN

У арміі Арменіі з'явіцца амерыканскі ваенны дарадца

  • 18.07.2024, 14:30

У Дзярждэпе ЗША назвалі гэтую падзею "доўгачаканай".

Пастаянны прадстаўнік амерыканскіх узброеных сіл пачне працаваць у Мінабароны Арменіі, заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Узра Зея.

«Гэта доўгачаканая падзея. …> Мы вітаем паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне абароны і грамадзянскай бяспекі паміж ЗША і Арменіяй», - сказала Зея ў інтэрв'ю выданню Hetq.

Паводле ейных слоў, узаемадзеянню дзвюх краін у ваеннай сферы на гэтым этапе не будзе перашкаджаць тое, што Арменія дэ-факта застаецца чальцом Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Аднак ЗША "не бачаць ніякіх прыкмет таго, што ваенная прысутнасць Расеі спрыяе забеспячэнню рэгіянальнага міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе", падкрэсліла Зея.

Аб планах адпраўкі дарадца-рэзідэнта ў Мінабароны Арменіі яшчэ ў красавіку паведаміла пасол ЗША ў рэспубліцы Крысціна Квіен. Паводле ейных слоў, прадстаўнік ЗША зоймецца "нарошчваннем патэнцыялу" стасункаў Вашынгтона і Ерэвана.

Апошнія навіны