BE RU EN

У Менску забаранілі купацца ў Драздах

  • 18.07.2024, 10:34

Праз мікрабіялагічныя паказчыкі бяспекі.

Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі закрыў адзін з пляжаў на вадасховішчы Дразды, а яшчэ на некалькіх увёў абмежаванні для купання. Як паведамляе ведамства, нагодай стала перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі ў пробах вады.

«На пляжы нумар 9 прыпыняецца купанне дзяцей і дарослых, заняткі тыпамі воднага спорту не прыпыняюцца да атрымання вынікаў паўторных лабараторных даследаванняў па гэтаму паказчыку», - гаворыцца ў паведамленні.

На пляжах №5, 6, 7 і 8 абмяжоўваецца купанне дзяцей. Дарослым купацца не забараняецца.

Апошнія навіны