Інфляцыя ў ЗША запаволілася
- 11.07.2024, 21:18
Спажывецкія кошты ўпалі ўпершыню за чатыры гады.
Гадавая інфляцыя ў ЗША запаволілася да 3% у чэрвені з 3,3% у траўні. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на звесткі Міністэрства працы.
Пры гэтым індэкс спажывецкіх коштаў знізіўся да -0,1% – самага нізкага паказніка з траўня 2020 года.
Запаволенне інфляцыі звязанае з падзеннем коштаў бензіну, новых і патрыманых аўтамабіляў, а рост коштаў жылля замарудзіўся да самага нізкага ўзроўню са жніўня 2021 года.
Базавая інфляцыя, якая выключае кошты прадуктаў харчавання і энэрганосьбітаў, таксама запаволілася да трохгадовага мінімуму 3,3%.
Пазітыўныя навіны пра дынаміку інфляцыі павысілі чаканні інвестараў, што зніжэнне адсоткавых ставак Федэральнай рэзервовай сістэмай адбудзецца ўжо ў верасні. Пакуль стаўкі знаходзяцца на 23-гадовым максімуме.