BE RU EN

Аўстралія абвясціла пра найбуйнейшы пакет ваеннай дапамогі для Украіны

  • 11.07.2024, 20:51

Што атрымае Кіеў.

Урад Аўстраліі пастанавіў вылучыць Украіне яшчэ 250 мільёнаў даляраў ваеннай падтрымкі. Гэта самы вялікі ўнёсак у ваенныя дзеянні з моманту поўнамаштабнага ўварвання РФ.

Пра гэта паведамляе ABC.

Акрамя фінансавай дапамогі, Аўстралія таксама прапануе «невялікую колькасць» персаналу для новага камандавання NATO для Украіны, якое будзе складацца з 700 чалавек для навучання і дапамогі ў сферы бяспекі.

Аўстралійскі ваенны пакет уключае ў сябе кіраваныя ракеты, ракеты СПА, супрацьтанкавую зброю, боепрыпасы і партыю абутку.

Паводле словаў ураду, агульны памер падтрымкі Аўстраліі складае 1,3 мільярды даляраў, у тым ліку 1,1 мільярда для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны