BE RU EN

КамАЗ перакуліўся на МКАД, рэзнуўшыся ў асвятляльную мачту

  • 11.07.2024, 20:37

Фотафакт.

Кіроўца «КамАЗа» дапусціў перакульванне на знешнім кальцы МКАДа, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Жорсткая аварыя адбылася 11 ліпеня блізу 10.30 на 38-м кіламетры знешняга кальца МКАД. Рухаючыся ў бок з'езду на вуліцу Прытыцкага, 38-гадовы кіроўца «КамАЗа» не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго грузавік перакуліўся на бок.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, толькі ў машыны механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны