Байдэн абвясціў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне
- 11.07.2024, 20:29
Прэзідэнт ЗША сустрэўся з Зяленскім.
Злучаныя Штаты Амерыкі вылучаць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Вашынгтоне.
«Сёння я з гонарам абвяшчаю пра новы пакет дапамогі ў галіне бяспекі для Украіны. Гэта будзе восьмы пакет, які я санкцыянаваў з таго часу, як быў падпісаны закон аб нацыянальнай бяспецы», – сказаў Байдэн.
Пры гэтым дэталяў новага пакету дапамогі амерыканскі прэзідэнт не раскрыў, але дадаў, што «можам абмеркаваць пазней дэталі».