BE RU EN

У Пінску прадаюць каналізацыю

  • 11.07.2024, 20:16

Кошт пытання – усяго 132 рублі.

Гэты лот можа ўвайсці ў лік самых дзіўных прапановаў на аўкцыёнах. Каналізацыйная сетка, якую спрабуюць прадаць праз аўкцыён, належыць жыллёваму кааператыву «Чарняхоўская 34».

Знайсці новага гаспадара каналізацыі паспрабуюць праз пляцоўку «БелЮрЗабеспячэнне». Адзіны нюанс: на маёмасць накладзены арышт судовым выканаўцам.

Агульная даўжыня каналізацыі – 96,5 метра. Стаць уладальнікам лота можна за 132 рублі. Але пры ўмове: акрамя вас больш не будзе прэтэндэнтаў.

Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне можна да 17 ліпеня, сам гандаль пройдзе 18 ліпеня.

Апошнія навіны