BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Украіны: Мы здольныя і можам перамагчы, але трэба больш зброі

  • 11.07.2024, 17:15

Нерашучасць Захаду толькі забірае час.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў сказаў у ЗША, што Украіна мае план у барацьбе з расейскай агрэсіяй, але трэба больш зброі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News у Вашынгтоне

“Мы здольныя і можам перамагчы. У нас ёсць план. І мы заяўляем, што нам трэба больш зброі. Нерашучасць з выдачай нам зброі, нерашучасць з выдачай нам дазволаў і скасаваннем забарон - гэта забірае час. Час вельмі важны, але мы можам і здольныя гэта зрабіць”.

Адказваючы на пытанне, ці мяркуе ён, што вайна скончыцца калі-небудзь, Умераў сказаў, што "мы ўмеем і здольныя перамагаць".

Каментуючы ракетны ўдар РФ па лякарні "Ахматдзет", Умераў сказаў, што Украіне трэба больш СПА для абароны цывільнай інфраструктуры.

Апошнія навіны