BE RU EN

«Беларускі ўрад любіць наступаць на адны і тыя ж граблі»

  • 11.07.2024, 17:55

Улады самі могуць справакаваць новы крызіс.

Ці ёсць рызыкі для беларускай эканомікі? Пра гэта ў каментары "Філіну" распавяла старшая навуковая супрацоўніца BEROC Настасся Лузгіна:

- Беларускі ўрад любіць наступаць на адны і тыя ж граблі: яны спрабуюць усё рэгуляваць дырэктыўна.

У эканоміцы нашай краіны неаднаразова крызісы надыходзілі менавіта з прычыны непрадуманай дзяржаўнай палітыкі, калі ўлады не хацелі ўлічваць дзеянне эканамічных законаў.

І калі чарговым разам дзяржава не наважыцца ўсё ж пачаць астуджваць эканоміку, якія навіслі, як той снежны ком, рызыкі нікуды не сыдуць і не знізяцца. Адбудзецца перагрэў эканомікі, які ўсё адно выліваецца ў паскарэнне інфляцыі, як гэта было ўжо не раз.

Апошнія навіны