BE RU EN

У Менску пачаўся масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту

  • 11.07.2024, 16:14

Справу разглядае “суддзя” Алена Капцэвіч.

У Менску пачаўся масавы суд за ўдзел у ацыях пратэсту, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Са звестак праваабаронцаў, 11 ліпеня ў судзе Заводскага раёна пачалі судзіць пяць чалавек: Ігара Дубоўскага, Сяргея Марушына, Леаніда Ціхановіча, Максіма Марцінчыка і Іллю Назарава.

Усіх іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

“Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 года не менш за 39 палітычна матываваных прысудаў”, - адзначаюць праваабаронцы.

Апошнія навіны