DeepState: Расейцы захапілі Яўгенаўку Данецкай вобласці
- 11.07.2024, 10:23
Вёска знаходзіцца ў 20 км ад Пакроўска.
Расейскія акупанты захапілі сяло Яўгенаўку Пакроўскага раёна Данецкай вобласці.
Аб гэтым паведамляе DeepState.
«Вораг акупаваў Яўгенаўку і прасунуўся каля Юр'еўкі», - гаворыцца ў паведамленні.
Вёска Яўгенаўка знаходзіцца ў 20 км ад Пакроўска.
Таксама аналітыкі ўнеслі змены ў мапу баёў. Сяло зараз знаходзіцца ў чырвонай зоне, што азначае, што кантроль над гэтым населеным пунктам перайшоў да расейскіх войскаў.
Паводле інфармацыі Генштаба Украіны, на Пакроўскім кірунку расейцы праявілі найбольшую актыўнасць.
З пачатку мінулага дня яны 41 раз спрабавалі ўклініцца ў абарону непадалёк ад населеных пунктаў Прагрэса, Узвіжанкі, Карлаўкі, Новааляксандраўкі, Калінава, Юр'еўкі, Навасёлаўкі Першай і Яўгенаўкі.
Раней паведамлялася, што расейскія вайскоўцы акупавалі вёскі Сокал і Узыход у Данецкай вобласці.