BE RU EN

Спадарожнікі паказалі, што засталося ад Тамбоўскага парахавога завода пасля ўдару БПЛА

  • 11.07.2024, 9:37

Разбураны будынак аднаго з цэхаў.

Удар беспілотніка УСУ па Тамбоўскім парахавым заводзе 4 ліпеня прывёў да частковага разбурэння будынка аднаго з цэхаў.

Пра гэта можна меркаваць зыходзячы са спадарожнікавага здымка наступстваў прылёту, апублікаванага ў Telegram-канале "Dnipro/OSINT з Гарбузом".

У публікацыі адзначылі, што невядома, для чаго выкарыстоўваўся канкрэтны цэх, і падзяліліся каардынатамі завода: 52.59496044215736, 41.51523568383643.

Тамбоўскі парахавы завод - адзін з галоўных вытворцаў выбуховых рэчываў у Расеі, да прыкладу, піраксілінавага пораху. Гранаты, набоі гаўбіц і мінамётаў, стралковая зброя, гранатамёты – усюды выкарыстоўваецца піраксілінавы порах.

Апошнія навіны