BE RU EN

Румынія не пусціць лукашыстаў на Парламенцкую асамблею АБСЕ

  • 15.06.2024, 19:00

Праз падтрымку вайны супраць Украіны.

Румынскія ўлады адмовіліся выдаць візы расейскай і беларускай дэлегацыям для ўдзелу ў штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў Румыніі з 29 чэрвеня да 3 ліпеня.

Пра гэта ў суботу, 15 чэрвеня, аб'явіў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Румыніі Раду Філіп, паведамляе «Европейская правда».

Са слоў прадстаўніка румынскага МЗС, Бухарэст не дапусціў дэлегацыю Расеі да ўдзелу ў штогадовай сесіі ПА АБСЕ, прычым гэты крок датычыцца ўсіх сябраў дэлегацыі, парламентарыяў і тэхнічнага персаналу.

«Пастанова румынскага боку грунтуецца на вядомай і паслядоўнай пазіцыі Румыніі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі ў кантэксце вядзенн агрэсіўнай вайны супраць Украіны», – заявіў Філіп.

Ён дадаў, што абмежаванне на ўдзел у Парламенцкай асамблеі АБСЕ таксама датычыцца Беларусі, «якая падтрымлівае вайну, развязаную Расейскай Федэрацыяй».

Апошнія навіны