BE RU EN

Мэсі назваў «Інтэр Маямі» свае апошнім клубам у кар'еры

  • 12.06.2024, 20:16

У гэтым сезоне зорны футбаліст забіў 14 галоў у 15 матчах.

Аргентынскі нападнік Ліянэль Месі заявіў ESPN Argentina, што «Інтэр Маямі» будзе ягоным апошнім футбольным клубам.

Мэсі перайшоў у «Інтэр Маямі» ў ліпені 2023 года.

Паводле словаў 36-гадовага форварда, ён пакуль не гатовы сыходзіць з футболу.

«Я займаўся гэтым усё сваё жыццё. Мне падабаюцца трэніроўкі, матчы, але заўжды ёсць страх, што гэта скончыцца. Думаю, “Інтэр Маямі” будзе маім апошнім клубам», – сказаў Мэсі.

Кантракт Мэсі з клубам MLS разлічаны да снежня 2025 года. У гэтым сезоне аргенцінец забіў 14 галоў і зрабіў 11 перадачаў у 15 матчах.

У сакавіку Мэсі казаў, што закончыць кар'еру, не думаючы пра ўзрост, калі адчуе, што час надышоў.

Каманда Аргенціны возьме ўдзел у Кубку Амерыкі, які пройдзе з 20 чэрвеня да 14 ліпеня.

Мэсі рэкордныя восем разоў атрымліваў «Залаты мяч», чатыры разы перамагаў Лігу чэмпіёнаў, у складзе каманды Аргенціны перамагаў на Алімпійскіх гульнях (2008), Кубку Амерыкі (2021) і чэмпіянаце свету (2022).

Апошнія навіны