BE RU EN

Расейскія караблі і катэры больш не ахоўваюць Крымскі мост

  • 12.06.2024, 16:01

Акупанты абараняюць мост па-іншаму.

Прадстаўнік ВМС УС Украіны, капітан 3-га рангу Дзмітрый Плецянчук у эфіры Radio NV распавёў, як Расея зараз ахоўвае Крымскі (Керчанскі) мост.

«Раней у іх на ахове моста знаходзілася ад 10 да 14 караблёў і катэраў адначасова ў моры, а зараз іх там нуль. Адпаведна, яны неяк павінны гэтую праблему развязваць», - кажа Плецянчук.

Таксама ён растлумачыў, якім чынам, на задуму расейцаў, баржы і бонавыя загароды павінны спрацаваць:

«Яны спрабуюць максімальна звузіць магчымасць манеўру, звузіць праход для таго, каб кантраляваць было лягчэй гэты адцінак, гэты раён мора з мэтай, вядома, абароны таго самага збудавання. ...> Вось яны будуюць пасіўныя загароды, інжынерныя збудаванні ў выглядзе тых жа барж з бонавымі загародамі. Мэта - гэта супрацьдзеянне».

Апошнія навіны