BE RU EN

Расея вывела міратворцаў з Нагорнага Карабаха

  • 12.06.2024, 15:45

Яны знаходзіліся ў рэгіёне з 2020 году.

Расейскі міратворчы кантынгент пакінуў базу ў Нагорным Карабаху, паведамляе Мінабароны Азербайджана.

«12 чэрвеня скончыўся працэс вываду міратворчага кантынгенту Расейскай Федэрацыі. Асабовы склад, узбраенне і тэхніка міратворчага кантынгенту цалкам пакінулі нашу тэрыторыю», - гаворыцца ў паведамленні.

17 красавіка афіцыйныя Масква і Баку паведамілі, што Расея пачала вывад сваіх міратворцаў з тэрыторыі Нагорнага Карабаха. Там вайскоўцы РФ знаходзіліся з 2020 года пасля абвастрэння канфлікту ў рэгіёне. Згодна з дакументам, падпісаным лідарамі Расеі, Азербайджана і Арменіі, расейскія войскі павінны былі прысутнічаць у Нагорным Карабаху да 2025 года.

Апошнія навіны