BE RU EN

У Віцебску інспектары ДАІ праехалі "верхам" на аўто

  • 12.06.2024, 9:56

Людзі здзівіліся.

У TikTok апублікавалі відэа, на якім паказалі, як у Віцебску інспектары Дзяржаўтаінспекцыі едуць, літаральна стоячы на дзвярах аўто. Некаторыя каментатары варажылі, што гэта было, іншыя ж абураліся, што супрацоўнікам ДАІ не выпішуць за такія манеўры штрафы, піша telegraf.news.

На роліку відаць, як па горадзе ў цемры павольна едуць тры машыны ДАІ, на дзвюх з іх стаяць на дзверцах аўто інспектаркі.

«Растлумачце мне навошта» - папрасіў адзін з каментатараў.

Яму адказалі, што гэта быў паказальны выступ у Віцебску: «Груба кажучы, забаўка ад міліцыі для жыхароў».

«А калі мы ім паказваем выступы, яны не ў захапленні», – адзначыў карыстальнік TikTok.

«Ім штраф хто-небудзь выпіша?» - спытала іншая карыстальніца.

Нехта ж спрачаўся, могуць ці не супрацоўнікі ДАІ пры правядзенні такіх мерапрыемстваў змяняць правілы дарожнага руху. Адзначым, што ў законе «Аб дарожным руху» ёсць артыкул 19, які прадугледжвае змяненне арганізацыі дарожнага руху ў выпадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

«Я проста роўна і нерухома доўга стаяць не магу, а яны яшчэ і ў аўто, якое рухаецца… Малайцы!» - напісала яшчэ адна каментатарка.

«Выдатны прыклад для пераймання. ДАІ запусціла новы трэнд?» - пажартаваў іншы карыстальнік.

Апошнія навіны