BE RU EN

Фінляндыя адрэагавала на пастанову РФ змяніць мяжу ў Балтыйскім моры

  • 22.05.2024, 12:37

Заяву агучыла кіраўніца МЗС краіны.

Фінляндыя мае намер высветліць дэталі планаў Расеі ў аднабаковым парадку «змяніць» марскія межы краіны ў Балтыйскім моры.

Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў Фінляндыя Эліна Валтанен, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яе паведамленне ў Twitter.

«З паведамленняў СМІ, Расея можа перагледзець вызначэнне марскіх зон у Фінскай затоцы. Міністэрства замежных спраў высвятляе дэталі», - заявіла яна.

Міністарка нагадала, што канвенцыя ААН аб марскім праве мае пункты аб вызначэнні марскіх зон прыбярэжных дзяржаў, у тым ліку аб іх пераглядзе.

«Мы мяркуем, што Расея, як удзельніца Канвенцыі, будзе дзейнічаць адпаведным чынам. Варта памятаць, што занясенне блытаніны - гэта яшчэ і гібрыдны ўплыў. Фінляндыю гэта не збянтэжыць», - падкрэсліла Валтанен.

Напярэдадні стала вядома, што Мінабароны РФ падрыхтавала пастанову, паводле якой Масква ў аднабаковым парадку «зменіць» марскія межы з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры.

Апошнія навіны