BE RU EN

Сюрпрыз для расейцаў: УСУ выпрабавалі на Кінбурнскай касе новую зброю

  • 22.05.2024, 10:04

З'явіліся эксклюзіўныя кадры.

Марскія дроны Службы бяспекі Украіны Sea Baby, на якія ўкраінцы збіралі сродкі праз платформу UNITED 24, зараз абсталяваныя сістэмамі "Град". Днямі яны эфектыўна адпрацавалі з мора па пазіцыях расейцаў на Кінбурнскай касе.

Пра гэта OBOZ.UA стала вядома з уласных крыніц. Аперацыю супольна правялі СБУ і Вайсковыя марскія сілы Украіны.

«Наш Sea Baby – гэта не проста дрон, а шматфункцыянальная платформа, якая ўвесь час удасканальваецца. І сёння мы можам пацвердзіць, што яны абсталяваныя рэактыўнай сістэмай залпавага агню і гэтае тэхналагічнае развязанне ўжо паказвае магутныя вынікі», – адзначыў суразмоўца выдання.

Ён анансаваў для ворага новыя сюрпрызы і падкрэсліў, што абаронцы Украіны, як заўсёды, працуюць дастаткова эфектыўна.

Таксама OBOZ.UA атрымаў ад крыніц эксклюзіўныя кадры з выпрабаванняў Sea Baby, якія праводзіліся зімой, а таксама непасрэдна з вытворчасці дронаў.

Апошнія навіны