BE RU EN

Амбасада Беларусі ў Францыі прыпыніла выкананне консульскіх паслуг

  • 22.05.2024, 9:47

Надоўга?

Пасольства Беларусі ў Францыі ўвяло абмежаванне на выкананне консульскіх паслуг. У беларускім дыппрадстаўніцтве запэўнілі, што гэтыя абмежаванні — часовыя.

Згодна з афіцыйнай заявай ведамства, апублікаванай 21 траўня на сайце дыппрадстаўніцтва, выконваць консульскія паслугі не будуць 11 дзён — з 27 траўня да 7 чэрвеня. У гэты перыяд консульства не будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян, а таксама разглядаць заяўкі, дасланыя праз пошту.

Апошнія навіны