У Берасцейскай вобласці выпаў град шакавальных памераў
- 22.05.2024, 8:35
Аўтамабілі на трасе вымушаныя былі спыніцца.
У Берасцейскай вобласці 21 траўня выпаў даволі моцны і буйны град - непагадзь пакалашмаціла Іванаўскі раён і сам райцэнтр, піша “Виртуальный Брест”. Аб пашкоджаннях пакуль нічога не паведамляецца, але памер граду ўражвае.
Са слоў мясцовых жыхароў, аўтамабілі на трасе вымушаныя былі спыніцца, бо не маглі ехаць з-за дрэннай бачнасці.
Град таксама выпаў у раёне Баранавічаў і Івацэвічаў. “Злёгку прыцерушыла”, - напісаў тэлеграм-канал # 1рэгіён.