BE RU EN

УСУ за тры тыдні разбілі палову дывізіёна ЗРК «Бук» расейцаў

  • 21.05.2024, 18:51

Відэафакт.

Аператары 3-га асобнага палка Сіл спецыяльных аперацый за тры тыдні разбілі палову дывізіёна зенітна-ракетных комплексаў «Бук» расейскіх акупантаў на адным з аперацыйных кірункаў. Пра гэта 21 траўня паведамляецца ў Facebook камандавання ССА УСУ.

Адзначаецца, што тры ЗРК былі разбітыя ў канцы красавіка - пачатку траўня.

Чацвёрты расейскі «Бук» украінскія вайскоўцы знішчылі на днях, дадалі ў камандаванні ССА.

«Падчас выведвальных дзеянняў аператары знайшлі месцазнаходжанне «Бука». Па варожай цэлі аператыўна нанесенае агнявое паражэнне ўдарным дронам», – сказана ў паведамленні.

Як падкрэслілі ў ССА, гэта адна з апошніх найноўшых распрацовак, якая паступіла на ўзбраенне Сіл спецыяльных аперацый.

«Вынік дакладнай працы ССА - запаленыя рэшткі расейскага жалеза. Ідзём далей!» - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны