BE RU EN

Менск затапіла

  • 20.05.2024, 21:57

Дасталася нават метро.

Увечары ў панядзелак, 20 траўня, Менск накрыла моцная залева з навальніцай.

Затапіла цэнтр горада, сярод іншага падтапленні ёсць у раёне вуліцаў Карла Маркса, Інтэрнацыянальнай, Ульянаўскай, а таксама плошчы Перамогі.

У прэс-службе Менскага метрапалітэна паведамілі, што праз залеву адбылося «працяканне вады са скляпенняў станцыі метро “Плошча Леніна”».

Супрацоўнікамі метрапалітэна чыняцца захады для ўхілення няштатнай сітуацыі.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы падоўжаны ў Беларусі і на аўторак, 21 траўня.

Апошнія навіны