Дзесяцікласнікі не будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі»
- 20.05.2024, 14:45
З’явіцца новы прадмет.
Ужо з новага навучальнага года ў раскладзе дзесяцікласнікаў замест прадметаў "Гісторыя Беларусі" і "Сусветная гісторыя" з'явіцца "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Пра гэта гаворыцца на сайце Мінадукацыі.
У тыпавых навучальных планах, што ўступаюць у дзеянне з пачатку новага навучальнага года, сказана: у падлеткаў, якія вывучаюць "Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі" на базавым узроўні, гэты прадмет будзе двойчы на тыдзень па 45 хвілін. У профільнікаў - чатыры ўрокі на тыдзень.
Для параўнання, зараз на базавым узроўні ў 10-класнікаў на тыдзень адзін урок "Гісторыі Беларусі" і адзін "Сусветнай гісторыі".
У 11-класнікаў пакуль застанецца ўсё па-старому - і "Гісторыя Беларусі", і "Сусветная гісторыя" будуць двума рознымі прадметамі. На кожны тыдзень адводзіцца па 45 хвілін.