BE RU EN

Знойдзены целы прэзідэнта Ірана Раісі і іншых пасажыраў гелікаптэра

  • 20.05.2024, 10:29

Усяго загінулі дзесяць чалавек.

Ратавальнікі знайшлі целы загінулых у выніку падзення гелікаптэра ў Іране, сярод якіх - прэзідэнт Ібрагім Раісі. Пошукава-выратавальныя працы спыненыя, паведамляе CNN са спасылкай на іранскую тэлевізію ў панядзелак, 20 траўня.

Целы будуць перавезеныя ў горад Тэбрыз, паведаміў кіраўнік іранскага Чырвонага Паўмесяца Пір-Хасэйн Каліванд.

Вядома, што гелікаптэр разбіўся падчас вяртання з іранскай правінцыі Усходні Азербайджан у Тэбрыз. Усяго загінулі дзесяць чалавек, сярод іх - тры чальцы экіпажа, целаахоўнікі Раісі і іранскія чыноўнікі.

Апошнія навіны