У Луганску прагрымелі выбухі ў раёне базавання войскаў РФ
- 20.05.2024, 10:21
Акупанты скардзяцца на "прылёты".
Раніцай 20 траўня ў часова акупаваным Луганску прагрымелі выбухі. У адным з раёнаў горада падняўся вялізны слуп дыму.
Крамлёўскія прапагандысты заявілі, што над горадам "ёсць прылёты або знішчэнне ракет". Пра гэта піша obozrevatel.com са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
З легенды аднаго з прапагандыстаў, над акупаваным Луганскам нібыта было знішчана больш за 10 крылатых ракет Storm Shadow.
У той жа час іншыя крыніцы акупантаў сцвярджаюць, што ў захопленым горадзе зафіксаваныя прылёты. Таксама расейскія СМІ паскардзіліся, што ў адным з раёнаў адбываецца дэтанацыя.