BE RU EN

СМІ: Украіна патапіла малы расейскі ракетны карабель «Цыклон»

  • 20.05.2024, 7:46

Былі нанесеныя два ўдары.

Падчас нападаў на акупаваны Севастопаль мог быць патоплены расейскі малы ракетны карабель "Цыклон".

Пра гэта піша расейскі Telegram-канал «Дасье шпіёна» і іншыя паблікі. Паводле яго звестак, уночы 19 траўня карабель праекта 22800 «Каракурт» знаходзіўся ў порце. Украінскае войска ўдарыла па ім двума балістычнымі ракетамі ATACMS.

З прычыны ўдару загінула шасцёра вайскоўцаў Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі, яшчэ 11 чалавек пацярпелі. Сам карабель затануў.

Яшчэ днём Telegram-канал «Крымскі вецер» паведамляў, што падчас начнога нападу моцныя пашкоджанні атрымаў будынак каля Курынай прыстані. З іх звестак, напярэдадні там стаяў малы ракетны карабель «Цыклон». Ужо на наступны дзень яго тамака не было.

Паводле звестак з адкрытых крыніц, МРК «Цыклон» спусцілі на ваду яшчэ ў 2020 годзе. Яго прынялі ў склад Чарнаморскага флоту ўжо падчас поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны