BE RU EN

Балгарыя мае намер адсудзіць у «Газпрама» €400 млн

  • 16.05.2024, 18:30

За спыненне паставак газу.

Новае кіраўніцтва дзяржкампаніі «Булгаргаз» будзе дамагацца кампенсацыі шкоды больш чым на €400 млн у сувязі са спыненнем паставак газу «Газпрамам» у краіну. Аб гэтым заявіў кіраўнік Мінэнэрга Балгарыі Уладзімір Малінаў на брыфінгу, у якім узялі ўдзел і новыя лідары кампаніі, паведамляе балгарскае агенцтва БТА.

Са слоў міністра, «Газпрам экспарт» прыпыніў пастаўкі па кантракце з «Булгаргазам» з красавіка 2022 года.

«У адпаведнасці з умовамі дамовы з [кампаніяй] «Газпрам экспарт» мы перадамо нашы прэтэнзіі кампаніі і дадзім кароткі тэрмін, каб гэтае пытанне было ўрэгуляванае», - заявіў ён.

Калі паміж бакамі не будзе дасягнутая згода, то балгарскі бок падасць пазоў у Арбітражны суд Міжнароднай гандлёвай палаты ў Парыжы, сказаў Малінаў. Ён удакладніў, што кіраўніцтва «Булгаргаза» назвала не больш за адзін месяц для дасягнення добраахвотнай дамовы з расейскім бокам.

Апошнія навіны