BE RU EN

У працы шматлікіх сацсетак адбыўся глабальны збой

  • 5.03.2024, 19:39

Карыстальнікі паведамляюць аб праблемах з сайтамі і праграмамі X, Youtube, WhatsApp і інш.

Карыстальнікі сацсетак па ўсім свеце паведамляюць аб збоях у іх працы, вынікае са звестак партала Downdetector.

Так, з праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі Facebook і Instagram, X (былая Twitter), Gmail, Google Карты, Google Play, Youtube, TikTok, WhatsApp, Discord і інш. Збоі ўзнікаюць як з сайтамі, так і з праграмамі рэсурсаў, у тым ліку з аўтарызацыяй.

Прэс-сакратар Meta Эндзі Стоўн заявіў, што ў кампаніі ведаюць аб праблемах у карыстальнікаў і працуюць над гэтым.

Раней ганконжскі правайдэр HGC паведаміў, што праз нападу хусітаў у Чырвоным моры выявіліся пашкоджанымі кабелі Asia-Africa-Europe 1, Seacom, TGN і EIG. Паводле ацэнак кампаніі, гэта закранае амаль 25% трафіку.

Апошнія навіны