BE RU EN

Лукашэнка падпісаў указ «аб пераводзе дзяржорганаў і арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу»

  • 4.03.2024, 18:20

Падрабязнасці.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу».

Дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, «забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення вайскова-палітычных умоў», адзначылі ў прэс-службе дыктатара.

Указам вызначанае кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне. Прадугледжаная таксама магчымасць прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый воінскіх званняў.

Апошнія навіны