BE RU EN

У інгушскім Карабулаку ідуць баі

  • 2.03.2024, 21:01

Расейскі спецназ праводзіць КТА.

У Расеі ў горадзе Карабулак на тэрыторыі рэспублікі Інгушэція ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі (КТА), паведамілі расейскія СМІ са спасылкай на рэгіянальны аператыўны штаб МУС. Паводле звестак тэлеграм-канала 112, сілавікі блакіравалі баевікоў у жылым прыватным доме.

«Падазраваныя планавалі тэракты ў месцах вялікай колькасці людзей. Спецназ ФСБ вядзе бой са злачынцамі», – гаворыцца ў паведамленні канала.

ТАСС удакладняе, што спецаперацыя праводзіцца паміж чатырма вуліцамі – Рабочай, Асканава, Набярэжнай і Джабагіева.

Апошнія навіны