Нямецкія знішчальнікі ўпершыню перахапілі расейскія самалёты каля Латвіі
- 2.03.2024, 10:30
Міністр абароны Латвіі адрэагаваў на інцыдэнт.
Нямецкія знішчальнікі Eurofighter перахапілі расейскія самалёты каля Латвіі. Гэта адбылося ўпершыню.
Пра гэта паведамляюць Ваенна-паветраныя сілы Латвіі ў Facebook.
Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 1 сакавіка. Нямецкія знішчальнікі вылецелі з латвійскай вайсковай базы "Ліэлвардзе" на перахоп расейскіх самалётаў ля тэрытарыяльных вод Латвіі.
Як зазначаецца, упершыню нямецкія знішчальнікі Eurofighter з латвійскай вайсковай базы адправіліся на такую місію.
Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс адрэагаваў на інцыдэнт.
“Патруляванне паветранай прасторы NАТО поўнасцю працуе і супольнікі могуць неадкладна рэагаваць. Сёння нямецкія знішчальнікі Eurofighter упершыню з авіябазы адправіліся на перахоп двух расейскіх вайсковых самалётаў паблізу тэрытарыяльных вод Латвіі”, - напісаў ён у Twitter (X).