BE RU EN

Першы намеснік міністра спорту нечакана «падставіў» Лукашэнку

  • 2.03.2024, 10:02

Чыноўнік пачаў казаць сітуацыю, але нешта пайшло не так.

Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч пракаментаваў нараду ў Лукашэнкі, якая адбылася ў чацвер, прысвечаную сітацыі ў беларускім спорце, але нешта пайшло не так.

«[Лукашэнка] чарговы раз гаворыць відавочныя рэчы, якія мы самі павінны разумець і даўным-даўно выконваць. На жаль, на месцах гэта хтосьці можа, яшчэ не пачуў. Мы павінны гадаваць сваіх хлопцаў, і яны павінны дабівацца поспехаў. На гэта з гакам выдаюцца дзяржаўныя рэсурсы», - цытуюць Аляксандра Дараховіча «Віцьбічы».

Потым Аляксандр Дараховіч надумаў правесці паралелі паміж падрыхтоўкай беларускіх і замежных спартоўцаў.

«Сёння калі параўнаць Беларусь і некаторыя краіны, якія нас актыўна крытыкуюць, то там грошы, у тым ліку на футбол і зусім не выдаюцца. Гульцы (у непрыязных краінах - рэд.) працуюць, а ў вольны час трэніруюцца».

«Таксама за свае грошы яны ездзяць на спаборніцтвы. І пры гэтым часам паказваюць лепшыя вынікі, чым нашы спартоўцы, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні», — прыйшоў да нечаканай высновы намеснік міністра.

Апошнія навіны