BE RU EN

Удар у твар Пуціна

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 2.03.2024, 8:47

Заяўка зроблена.

На пуцінскія млявыя "старыя песні пра галоўнае" Расея дала адказ масавым удзелам у пахаванні Навальнага ў Маскве і кветкамі ў яго памяць па гарадах Расеі.

Удар у твар уладаў прыйшоўся ў раскрытыя пальчаткі - паміж пасланнем Пуціна і яго “выбарамі”. Рухнуў прапагандысцкі міф аб “кансалідацыі” вакол Пуціна з яго вайсковым парадкам дня. Прычым, гэта быў не першы ўдар - спачатку былі чэргі за антываенны парадак дня кандыдата Надзеждзіна.

Можна было не паказваць пахаванне Навальнага ў навінах, але ў эпоху інтэрнэту нельга схаваць праўду - у краіне ёсць запыт на перамены, ёсць масавая падтрымка перамен.

Калі людзі сярод рэпрэсій выходзяць падтрымаць тое, што ім дорага, што ж будзе, калі пуцінізм сыдзе на нішто? Заяўка на будучыню зробленая. І ўсёй краіне паказана - у яе ёсць будучыня.

Тэлеграм-канал “СерпомПо”

Апошнія навіны