BE RU EN

Літоўская выведка раскрыла, хто мог напасці на паплечніка Навальнага ў Вільні

  • 15.03.2024, 10:28

Падрабязнасці.

На блізкага паплечніка апазіцыянера Аляксея Навальнага Леаніда Волкава ў Літве мог напасці завербаваны спецслужбамі РФ чалавек, паведаміла літоўская контрразведка.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Кіраўнік службы бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў, што напад на Волкава ў Вільні, хутчэй за ўсё, быў справай рук расейскіх спецслужбаў.

«З нашай ацэнкі, здаецца, гэта праца расейскіх спецслужбаў. Відаць, зроблена з дапамогай нейкага завербаванага чалавека», - сказаў Яўнішкіс.

Літоўская контрразведка мяркуе, што напад быў учынены з мэтай «запалохаць расейскую апазіцыю, каб яна не пачала дзейнічаць» падчас «выбараў» на гэтым тыдні.

Увечары ў аўторак, 12 сакавіка, у Вільні невядомыя напалі на найбліжэйшага паплечніка Аляксея Навальнага, экс-дырэктара ФБК Леаніда Волкава.

Яму разбілі акно ў аўто і распылілі ў вочы слезацечны газ, пасля чаго нападнік стаў біць яго малатком.

Сам Волкаў заявіў, што яго разоў 15 ударылі па назе.

«З мяне хацелі зрабіць адбіўную, натуральна, малатком для адбіўных чалавек проста каля дома ў двары напаў на мяне, разоў 15 ударыў па назе. Нага чамусьці засталася цэлая, хадзіць балюча, але, кажуць, што пералому няма. Зламаў затое руку. Ну, справа нажыўная. Будзем працаваць, не будзем здавацца», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, гэта было «бандыцкае прывітанне Пуціна з бандыцкага Пецярбурга».

Апошнія навіны